Максім Мірны выйшаў у фінал парнага разраду турніра ў Цынцынаці
22.08.2010 10:10
—
Новости Спорта
У фінал парнага разраду турніра ў Цынцынаці (прызавы фонд — 2,43 млн долараў) выйшаў беларускі тэнісіст Максім Мірны. Разам з індыйцам Махешам Бхупаці ён перамог у паўфінале польска-аўстрыйскі тандэм Лукаш Кубат/Олівер Марах — 6:3, 6:4, паведамляе "Прессбол".
У фінале Мірны і Бхупаці згуляюць альбо з братамі Бобам і Майкам Браянамі, альбо з Уэслі Мудзі і Дзікам Норманам (ПАР/Бельгія).
РІА Новости адзначае, што Мірны і Бхупаці не перамагалі ў Цынцынаці, але паасобку кожнаму з іх удавалася заваяваць галоўны трафей. Беларус перамагаў на гэтым турніры ў 2005 і 2006 гадах разам са шведам Ёнасам Б'ёркманам, а Бхупаці выйграў галоўны прыз у 2001 годзе ў пары з суайчыннікам Леандэрам Паесам.