Азаранка і Кірыленка згуляюць у паўфінале парнага разраду на турніры ў Цынцынаці
14.08.2010 09:50
—
Новости Спорта
Беларуска Вікторыя Азаранка (86-е месца ў парным рэйтынгу) і расіянка Марыя Кірыленка (16) выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру ў Цынцынаці (ЗША) з прызавым фондам 2 млн. долараў.
13 жніўня ў трэцім крузе яны перамаглі Саню Мірза (Індыя, 87) і Моніку Нікулеску (Румынія, 30) — 6:2, 7:5.
Наступныя саперніцы беларуска-расійскай пары вызначацца ў матчы "пасеяных" пад другім нумарам аргенцінкі Гізэлы Дулько (7) і італьянкі Флавіі Пенета (8) супраць Кары Блэк з Зімбабве (6) і Анастасіі Радзівонавай з Аўстраліі (39), якія маюць восьмы нумар "пасеву".
На турніры ў Таронта (Канада) з прызавым фондам 2,43 млн. долараў ЗША Максім Мірны (11) і індыец Махеш Бхупаці (8), якія стартавалі з другога круга (1/8 фіналу), перамаглі шведа Роберта Ліндстэта (25) і румына Хорыю Цекау (24) — 6:3, 7:5. Мірны і Бхупаці "пасеяныя" пад чацвёртым нумарам.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН