Азаранка і Кірыленка выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду на турніры ў Цынцынаці

Источник материала:  
13.08.2010 09:25 — Новости Спорта
Беларуска Вікторыя Азаранка (86-е месца ў парным рэйтынгу) і расіянка Марыя Кірыленка (16) выйшлі ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Цынцынаці (ЗША) з прызавым фондам 2 млн. долараў.

У ноч на 13 жніўня за 61 хвіліну яны перамаглі "пасеяных" пад трэцім нумарам чэшку Квету Пешке (11) і славенку Катарыну Шработнік (10) — 6:0, 6:2.

Напярэдадні ў стартавым матчы Азаранка і Кірыленка выйгралі ў амерыканкі Рэйчел Копс-Джонс (60) і полькі Аліцыі Расольскай (46) — 7:5, 6:1.

Наступнымі саперніцамі беларуска-расійскай пары будуць Саня Мірза (Індыя, 87) і Моніка Нікулеску (Румынія, 30).

Як паведамлялася раней, у адзіночным разрадзе Азаранка выбыла пасля першага круга.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Старт чемпионата Беларуси по хоккею 7 сентября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика