Літва — Беларусь — 0:2
Нашы зборныя паміж сабой сустракаюцца ўжо ў сёмы раз, так час гулялі толькі з украінцамі. Прычым, абсалютна ўсе сустрэчы мелі раз тавараскіх. Нашы выйгравалі тры разы, двойчы фіксавалася нічыя, а ў апошнім супрацьстаянні ў 2005 годзе літоўцы атрымалі першую перамогу.
Штанге атрымалася сабраць амаль мацнейшы склад, за адсутнасцю траўміраваных Калачова і Ковеля.
Прыляцелі ў зборную Аляксандр Глеб і Віталь Кутузаў. Што праўда, абодва яшчэ не гатовыя да поўнага матчу. Глеб правёў тайм першы, а Кутузаў — другі.Увогуле, першая палова гульні прайшла з аднолькавымі шанцамі на поспех. Некалькі разоў небяспечна атакавалі беларусы, літоўцы білі ў штангу.
Другі тайм пачаўся з шэрагу заменаў у абодвух трэнераў. На тое гульня і таварыская, каб праверыць бліжэйшы рэзерв.
Зрэшты, для літоўцаў узнаўленне гульні пачалося трагічна. Вячаслаў Глеб прарваўся па праваму флангу.
Усе думалі, што ён будзе падаваць у цэнтр штрафной, а атрымалася так, што пасля ягонай перадачы мяч плаўна апусціўся за спіну літоўскага варатара — 1:0.Беларусы мелі цудоўныя моманты, каб падвойваць перавагу. Спачатку Віталь Радзівонаў не перахітрыў варатара, а потым Антон Пуціла не трапіў у пустую браму.
Літоўцы на апошняй хвіліне асноўнага часу мелі шанец адыграцца, але ўдар паўабаронцы прыйшоўся вышэй.
Спрацавала старое футбольнае правіла. Не забіваеш ты — забіваюць табе.
У імклівай атацы ў дадатковы час кропку паставіў Вячаслаў Глеб — 2:0. Гэта, дарэчы, быў дзесяты голНаступны супернік беларусаў будзе нашмат мацнейшым. 3 верасня хлопцы Бернда Штанге ў прыгарадзе Парыжу
Зміцер Панкавец