Руслан Салей перайшоў з

Источник материала:  
10.08.2010 09:32 — Новости Спорта

35-гадовы абаронца беларускай хакейнай зборнай Руслан Салей правядзе наступны сезон у клубе НХЛ «Дэтройт Рэд Уінгз». Як адзначае БелаПАН, у адпаведнасці з палітыкай клуба дадатковыя ўмовы кантракту не выдаюцца.

Да гэтага Салей выступаў у «Анахайме» (1996/1997 — 2005/2006), «Фларыдзе» (2006/2007 — 2007/08) і «Каларада» (2007/2008 — 2009/2010). На рахунку хакеіста 842 матчы, 196 ачкоў па сістэме «гол+пас» (43 шайбы, 153 галявыя перадачы) і 1.017 хвілінаў штрафу.

З-за аперацыі на спіне ў мінулым сезоне Салей правёў за «Каларада» толькі 14 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце (1+5) і адзін матч у плэй-оф (0+0).

Падзяліцца навіной: 
euroradio.by

←Салей в новом сезоне будет играть за "Детройт Ред Уингз"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика