Такое не забываецца…

Источник материала:  
Такое не забываецца…

Сёння ўшаноўвалі алімпійцаў, а таксама ва ўрачыстай абстаноўцы вярнулі медалі Івану Ціхану і Вадзіму Дзевятоўскаму.

Учора ў спартыўным комплексе “Алімпійскі” было шматлюдна. Прымалі віншаванні алімпійцы розных пакаленняў.

Справа ў тым, што акурат 50 гадоў таму на Алімпіядзе ў Рыме весляры Леанід Гейштар і Сяргей Макаранка сталі першымі беларускімі алімпійскімі чэмпіёнамі. І 30 гадоў таму была Алімпіяда-80, спаборніцтвы якой праходзілі і ў Мінску. А колькі алімпійскіх імён падарылі гэтыя Гульні! Леанід Тараненка, Ігар Майстрэнка, Алена Хлопцава…

Але, напэўна, кульмінацыяй свята стала ўрачыстае вяртанне алімпійскіх медалёў кідальнікам молата Івану Ціхану і Вадзіму Дзевятоўскаму. Медалі забралі пасля допінгавага скандалу ў Пекіне, і каля двух гадоў спартсменам давялося змагацца за сваё добрае імя. У рэшце рэшт справядлівасць узяла сваё.

…Спартсмены спявалі і танцавалі, успаміналі былыя гады і спаборніцтвы, падымалі келіхі з шампанскім. Гэта для іх сапраўды было святам!

Увесь матэрыял чытайце ў свежым нумары "Народнай Волі"


Крынiца: Народная Воля

←Футбол. Виктор Гончаренко, главный тренер ФК БАТЭ (Борисов): Верилось, что выстоим

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика