Азаранка ўзнялася на

Источник материала:  
02.08.2010 10:43 — Новости Спорта

Дзякуючы перамозе на тэнісным турніры ў Стэнфардзе беларуска Вікторыя Азаранка ўзнялася ў рэйтынгу WTA з 18-га на 12-ты радок, прычым абагнала сваю суперніцу па фінале Марыю Шарапаву (13-ы радок).

Дзясятка лідэраў выглядае наступным чынам: Серэна Уільямс, Елена Янкавіч, Каралін Вазняцкі, Венус Уільямс, Саманта Стосур, Алена Дзяменцьева, Клім Клійстэрс, Франчэска Ск’явоне, Вера Званарова, Агнешка Радванска. 11-е месца – у кітаянкі На Лі.

Найлепшым дасягненнем Вікторыі было 6-е месца ў рэйтынгу за 26 кастрычніка 2009 года.

У чэмпіёнскай гонцы 2010 года Азаранка займае 11-е месца.

Падзяліцца навіной: 
nn.by

←Азаренко выиграла турнир в США и поднялась на шесть мест в рейтинге WTA

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика