На працягу двух тыдняў Глеб можа сысці з "Барселоны"

Источник материала:  
29.07.2010 13:35 — Новости Спорта
На працягу двух тыдняў Глеб можа сысці з "Барселоны"
Фото: Getty Images
Каталонскі футбольны клуб "Барселона" паехаў на матч у Нарвегію без беларуса Аляксандра Глеба. На думку яго агента Мікалая Шпілеўскага, гэтым "Барса" паказвае, што для гульца прыспеў час сыходзіць у іншы клуб.

Шпілеўскі: "Цяжка адказаць мне на гэтае пытанне. І цяжка і лёгка. Яны гэтым паказваюць, што я павінен прымаць больш актыўны ўдзел у трансферы Аляксандра Глеба. Сёння мае прадстаўнікі сустракаюцца з прадстаўнікамі "Барселоны" і вядуць перамовы пра будучыню Аляксандра. Тым, што ён не паехаў у Нарвегію, яны даюць нам зразумець, што мы павінны прыняць рашэнне не на карысць "Барселоны", а нейкай іншай каманды. Відаць, сітуацыя падводзіцца да таго, што нам на працягу некалькіх тыдняў трэба прымаць рашэнне аб яго трансферы".

Па словах Шпілеўскага, прапановы ад іншых клубаў ужо ёсць і ўжо праз два тыдні ўсё стане вядома.

←В Лиге Европы португальский футболист не смог забить гол с линии ворот - видео

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика