
24-гадовы паўабаронца ФК БАТЭ Ігар Стасевіч перайшоў у клуб першай расійскай лігі "Волга" (Ніжні Ноўгарад), паведамляе сайт расійскага клуба.Ураджэнец Барысава — чатырохразовы чэмпіён Беларусі (2006—2009), сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2004), двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2006, 2010), уладальнік Суперкубка Беларусі (2010). Тройчы ўключаўся ў спіс 22 лепшых футбалістаў чэмпіянату (2006—2008). У 2007 годзе быў прызнаны лепшым паўабаронцам нацыянальнага чэмпіянату. Гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.