Першы дзень чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы прынёс беларусам два медалі

Источник материала:  
28.07.2010 09:53 — Новости Спорта
Першы дзень чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Барселоне прынёс беларускім спартсменам два медалі.

27 ліпеня ў фінале спаборніцтваў па штурханні ядра ў жанчын 29-гадовая Надзея Астапчук заняла першае месца з вынікам 20,48 м. Другі вынік паказала яе 28-гадовая суайчынніца Наталля Міхневіч (19,53). Чацвёртай была Яніна Правалінская-Карольчык (19,29). "Бронза" ў Ганны Аўдзеевай з Расіі (19,39).

Усяго разыграны тры з 47 камплектаў узнагарод. У хадзьбе на 20 км прадстаўнік Беларусі Дзяніс Сімановіч быў дыскваліфікаваны. На сярэдзіне дыстанцыі ён ішоў другім, пасля 12 і 14 км — пятым.

У забегу на 10.000 м Сцяпан Рагаўцоў фінішаваў 16-м (29.40,19).

Медальны залік узначальваюць Беларусь і Вялікабрытанія (па 1, 1, 0).

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

←Марадона афіцыйна пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Аргентыны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика