Жаночая зборная Беларусі па
У спаборніцтвах, што праводзіліся пад эгідай Міжнароднага савета ваеннага спорту, узялі ўдзел спартсмены з 36 краін.
Беларуская каманда ў складзе старшага прапаршчыка Алены Ярмальчук, старшых сяржантаў Людмілы Гаўрыленкі і Наталлі Зіміной, яфрэйтараў Наталлі Нікіцюк і Таццяны Налівайкі заваявала залатыя медалі, апярэдзіўшы зборныя ЗША (2-е месца) і Кітая (3-е месца). У актыве беларусаў таксама першае месца ў акрабатычных парашутных скачках і другое месца ў спаборніцтвах па скачках на дакладнасць прызямлення.
У скарбонцы капітана жаночай каманды старшага прапаршчыка Алены Ярмальчук тры ўзнагароды па выніках індывідуальных спаборніцтваў. Спартсменка заваявала сярэбраны медаль у парашутным дваябор"і, а таксама бронзавыя медалі ў акрабатычных парашутных скачках і скачках на дакладнасць прызямлення.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.