
Беларуская тэнісістка Анастасія Якімава (129-е месца ў сусветным рэйтынгу) з лікам 2:6, 6:2, 1:6 прайграла расіянцы Ксеніі Первак (99) у чвэрцьфінале турніру ў славенскім Партарозе з прызавым фондам 220 тыс. долараў ЗША.Напярэдадні ў другім крузе Якімава перамагла "пасеяную" пад першым нумарам другую ракетку свету Алену Янкавіч з Сербіі — 1:6, 6:3, 1:0 (адмова). Янкавіч датэрмінова завяршыла барацьбу з-за траўмы левай шчыкалаткі, паведамляе БелаПАН.