Сёння: «Хабнарф’ёрдзюр» — БАТЭ
Футбалісты барысаўскага БАТЭ 20 ліпеня прыбылі ў Ісландыю на матч у адказ
У складзе каманды 18 чалавек. Хворых і траўмаваных няма, за выключэннем нападаючага Віталя Радыёнава, у якога невялікія праблемы з галёнкаступнёвым суставам, паведаміў галоўны трэнер каманды Віктар Ганчарэнка.
БАТЭ размясціўся ў адным з гатэляў Рэйк’явіка. Увечары футбалісты адправяцца ў Хабнарф’ёрдзюр (10 км ад сталіцы), дзе правядуць гадзінную трэніроўку (з 22 да 23 гадзін па мінскім часе). Сам матч адбудзецца 21 ліпеня (пачатак у 22.15).
Першая сустрэча сапернікаў у Барысаве 14 ліпеня завяршылася перамогай БАТЭ -5:1 (Няхайчык, 48, 85, 88, Брэсан, 58, Радыёнаў, 90 — Б’ёрнсан, 89).
Пераможца пары ўДзмітрый Уласаў, БелаПАН.