Шпілеўскі: Аляксандр Глеб пяройдзе ў “дастаткова сур’ёзны” клуб
19.07.2010 15:10
—
Новости Спорта
Шпілеўскі: “Зразумела, што хацелася б гуляць у дастаткова дабротнай, добрай камандзе. Тым больш Глеб, хаця ў апошнія два гады ён не быў на тым узроўні, на якім павінен быць, ? гэта імя. І яго статус, яго кантракт не дазваляюць яму гуляць у камандах не яго ўзроўню. Таму гэта будзе дастаткова сур’ёзны клуб. Варыянты ёсць, трэба толькі разумна ўсё абмеркаваць. Праз пэўны час усё стане на свае месцы”.
Шпілеўскі адзначыў, што на цяперашні час Глеб трэніруецца ў складзе “Барселоны”, разам з якой прайшоў медагляд.
Нагадаем, днямі стала вядома, што беларускі паўабаронца можа перайсці ў італьянскі “Мілан”, а раней з’яўляліся чуткі пра пераход у “Валенсію” ці адзін з англійскіх клубаў.