Зафіксаваны лепшы вынік у
15.07.2010 11:05
—
Новости Спорта
Беларускі велагоншчык Васіль Кірыенка, які прадстаўляе каманду «КАС д` Эпань «, заняў другое месца на дзесятым этапе велагонкі «Тур дэ Франс».
Гэта лепшы вынік у гісторыі беларускага веласпорту. Перамогу атрымаў партугалец Сэржыё Паулінья («Радыяшак»).
Лідэрства ў агульным заліку працягвае ўтрымліваць люксембуржац Эндзі Шлек («Сакс Банк»). На 41 секунду ад яго адстае мінулагодні пераможца Альберта Кантадор («Астана»). Трэцяе месца займае іспанец Самуэль Санчэс («Эускальтэль»). Лепшым з беларусаў з’яўляецца Канстанцін Сіўцоў («Каламбія»). Ён размяшчаецца на 32 радку агульнага заліку.
Падзяліцца навіной:
SPORT.TUT.BY
SPORT.TUT.BY