Васьміног ні разу на памыліўся

Источник материала:  
12.07.2010 10:13 — Новости Спорта

Васьміног ні разу на памыліўся

Перад вырашальнымі гульнямі чэмпіянату свету па футболе часам больш размоваў было пра прагноз васьмінога Паўля, чым пра самі гульні. Гадунец акіянарыуму Аберхаўзена дакладна прадказаў вынікі ўсіх матчаў нямецкай дружыны.

Працэдура прадказанняў наступная: Паўлю змяшчаюць два акварыума з ежай. На адным намаляваны сцяг Германіі, на іншым — суперніка. З якога васьміног вырашае паесці, той і перамагае.

Ва ўсіх сямі паядынках Паўль даў трапны адказ. Некаторыя здумаліся, дык можа васьміног умее прадказваць матчы толькі немцаў. Паспрабавалі на фінале мундыяля. Паўль паставіў на іспанцаў і не памыліўся.

У многіх краінах свету спрабавалі знайсці жывёлу, якая б так дакладна адгадвала вынікі матчаў, як васьміног, але дарэмна.

Зрэшты, некаторыя раз’юшаныя фанаты ўжо прапаноўваюць зварыць з Паўля суп.


Зміцер Панкавец

←Мужская сборная Беларуси по баскетболу заняла второе место на турнире в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика