Упершыню беларускага бейсбаліста запрасілі ў амерыканскі клуб
10.07.2010 17:38
—
Новости Спорта
16-гадовы гулец бейсбольна-сафтбольнага клуба «Брэсцкія зубры» Аляксей Лукашэвіч стаў першым беларускім бейсбалістам, які падпісаў 7-гадовы кантракт з прафесійным клубам «Pittsburg Pirates» наймацнейшай сусветнай бейсбольнай лігі -- Вышэйшай лігі бейсбола ЗША (MLB).
Свой выступ за гэты клуб беларускі пітчэр пачне з ніжэйшай лігі. Жыць ён будзе на спартовай базе клуба ў Фларыдзе.
Аляксей пачаў займацца бейсболам у 6 гадоў.
Пітчэр (анг. Pitcher) — у бейсболе гэта гулец, які шпурляе мяч з пітчэрскага пагорка да дому, дзе яго лапае кэтчэр і спрабуе адбіць батэр. Проціборства пітчэра і батэра — аснова бейсбола. Ад пітчэра залежыць дынаміка гульні.
Падачы патрабуюць ад пітчэра шмат фізічнай моцы.
Дзмітры Дзмітрыеў, Магілёў