Источник материала:  
08.07.2010 23:50 — Новости Спорта
У Рэйк’явіку прайшоў матч у адказ першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы. Мясцовы «Фюлкір» прымаў жодзінскае «Тарпеда».

У першай гульні беларусы перамаглі 3:0, стварыўшы сабе добры задзел на выезд у Ісландыі. І да гонару жодзінцаў, задзел гэты яны не разгубілі.

Хоць ісландцы і адкрылі лік з пенальці на 32‑ой хвіліне. Праўда, яшчэ да перапынку Юры Астравух адквітаў мяч.

У другім тайме жодзінцы змаглі вырваць перамогу. У апошнюю дзесяціхвілінку два галы забіў украінскі легіянер Ігар Крывабок. Спачатку ён забіў з пенальці, а потым з гульні. Жодзіна перамагло — 3:1.

У наступным раўндзе супернікам «Тарпеда» будзе сербскі клуб ОФК. 15 ліпеня матч пройдзе ў Сербіі, а праз тыдзень — у Беларусі.

З сербамі беларускія каманды апошні раз сустракаліся ў 2004 годзе. Мінскае «Дынама» ў Кубку Інтэртота перамагло па суме двух матчаў «Сартыд» з Смердзева.


ЗП

←Константин Сивцов "привез" к победе на пятом этапе "Тур де Франс" Марка Кавендиша

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика