Галандыя — першы фіналіст

Источник материала:  
07.07.2010 11:19 — Новости Спорта

Галандыя — першы фіналіст

Учора ўвечары быў згуляны першы паўфінальны матч чэмпіянату свету па футболе. Сенсацыйныя ўругвайцы супрацьстаялі галандцам.

Лік адкрыў на 18‑ай хвіліне гульні капітан «аранжавых» Джавані ван Бронхарст. Ён моцна і трапна стрэліў з‑за межаў штрафной. Мяч паляцеў у самую дзевятку. Адзін з найбольш прыгожых галоў чэмпіянату.

У канцы першага тайма Дыега Фарлан змог адыграцца. Ягоны ўдар прыйшоўся ў цэнтр варотаў, але галкіпер выбраў не самае зручнае становішча.

Гульня ў другім тайме праходзіла на роўных, пакуль галандцы не выйшлі наперад. Адзначыўся Снайдэр, хаця дзеля справядлівасці адзначым, што ў галандскага нападаючага ў гэтым моманце быў афсайд.

На куражы «аранжавыя» змаглі забіць яшчэ аднойчы. Галавой адзначыўся Ар’ен Робен.

Уругвайцаў хапіла толькі на тое, каб адыграць адзін мяч намаганнямі Максі Парэйры на другой даданай хвіліне. Галандыя перамагла 3:2.

Супернік «аранжавых» у фінале вызначыцца сёння падчас гульні Германія — Іспанія (пачатак а 21:30).


ЗП

←В Кыргызстане готовят новый запрос о выдаче Бакиева

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика