Жыве Еўропа!
03.07.2010
—
Новости Спорта
Нямеччына не пакінула камандзе Марадоны шанцу. 4:0 — феерычная перамога каманды Клозэ. За матчам назірала канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель.Усё пачалося з гола Мюлера.
Гэта быў чысты разгром — 4:0. Зборная Нямеччыны выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету ў ПАР. Міраслаў Клозэ забіў свой 14-й гол на чэмпіянатах. Сярод удзельнікаў турніру лепшы паказчык мае адзін Ранальда.
Прэч гаману пра дэградацыю еўрапейскага футбола. Нідэрланды правучылі зорных бразільцаў. А чорна-жоўтыя не пакінулі шанцаў пафаснай камандзе Марадоны, што гэтак добра стартавала.
Чарговая дуэль еўрапейцаў і лацінасаў пераўзышла ўсе чаканні. Канцлерка Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Зума на трыбунах былі ў захапленні.
Гэта была асалода і для мільёнаў гледачоў ва ўсім свеце. Такі футбол пабачыш нячаста.
Ужо на трэцяй хвіліне немцы здабылі права на штрафны. Бастыян Швайнштайгер падаў, Томас Мюлер выскачыў з-за спін абаронцаў і галавою скіраваў мяч у сетку.
Немцы завалодалі ініцыятываў і дыктавалі волю цягам усяго матча.
Праўда, на 37-й хвіліне Ігуаін забіў гол, але з чыстага афсайда. Суддзя Раўшан Ірматаў спрацаваў бедакорна.
Другі гол немцы забілі ў контратацы на 68-й хвіліне. Падольскі з левага фланга штрафной зрабіў прастрэл на Клозэ, і той літаральна з метра расстраляў пустую браму.
Разгром давяршылі Фрыдрых і той самы Клозэ. Апошні гол ён забіў на 89-й хвіліне.

Крынiца: Наша Ніва