«Аранжавыя» ў паўфінале сустрэнуцца з камандай Уругвая, якая па пенальці адолела Гану

Источник материала:  
«Аранжавыя» ў паўфінале сустрэнуцца з камандай Уругвая, якая па пенальці адолела ГануПершы паўфіналіст чэмпіянату свету па футболе вызначыўся ў бітве гігантаў. Сустракаліся зборныя Бразіліі і Галандыі.
«Пентакампіёны» (пяціразовыя чэмпіёны свету) першымі змаглі забіць. Ужо на 10‑ай хвіліне адзначыўся Рабіньё.

Бразільцы і надалей кантралявалі хаду паядынку. Галандцы толькі час ад часу агрызаліся.

Але на 53‑яй хвіліне Снайдэр навешваў у штрафную, ніхто з галандцаў не адгукнуўся на перадачу. Мяч чыркнуў па галаве абаронцы бразільцаў, ад якой і адскочыў у вароты.

А яшчэ праз 15 хвілін усё той жа Снайдэр вывеў «аранжавых» наперад. У бразільцаў часта сталі адмаўляць нервы. Так да чырвонай карткі дагуляўся Мело.

У апошнія хвіліны гульня была адкрытай і досыць вясёлай. Але галявых удараў больш не было. Галандыя перамагла 2:1.

У вязкім паядынку камандаў Уругвая й Ганы асноўны і дадатковы час гульні не выявіў пераможцаў: 1:1. Па пенальці ж шчаслівейшыя аказаліся лацінамерыканцы: 4:2.

У суботу ў чвэрцьфіналах сыграюць Германія — Аргенціна (17:00), Іспанія — Парагвай (21:30).
Крынiца: Наша Ніва
←Болельщик сборной Бразилии покончил с собой после поражения от Голландии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика