Беларускія клубы ўдала стартавалі ў еўракубках
03.07.2010
—
Новости Спорта
Жодзінскае "Тарпеда" разграміла на сваім стадыёне ісландскі "Фалкір" — 3:0. На 52-й, 59-й і 66-й хвілінах вызначыліся Крывабок, Огар і Канцавы. А магілёўскі "Днепр" вязе з Албаніі нічыю — 1:1. Вызначыўся Дзмітрый Турлін. Тым часам сталічнае "Дынама", якое стартуе ў Лізе Еўропы з другога раўнда, выступае зараз на маскоўскім турніры камандаў-аднаклубнікаў — Кубку Яшына. У першым матчы падапечныя Уладзіміра Гольмака саступілі маскоўскім аднаклубнікам з лікам 1:2.
Алена АЎЧЫННІКАВА.