«Аранжавыя» ў паўфінале
02.07.2010 19:03
—
Новости Спорта
«Пентакампіёны» (пяціразовыя чэмпіёны свету) першымі змаглі забіць. Ужо на 10‑ай хвіліне адзначыўся Рабіньё.
Бразільцы і надалей кантралявалі хаду паядынку. Галандцы толькі час ад часу агрызаліся.
Але на 53‑яй хвіліне Снайдэр навешваў у штрафную, ніхто з галандцаў не адгукнуўся на перадачу. Мяч чыркнуў па галаве абаронцы бразільцаў, ад якой і адскочыў у вароты.
А яшчэ праз 15 хвілін усё той жа Снайдэр вывеў «аранжавых» наперад. У бразільцаў часта сталі адмаўляць нервы. Так да чырвонай карткі дагуляўся Мело.
У апошнія хвіліны гульня была адкрытай і досыць вясёлай. Але галявых удараў больш не было. Галандыя перамагла 2:1.У паўфінале Галандыю будзе чакаць пераможца пары Уругвай — Гана. Пачатак сёння а 21:30.
А заўтра ў чвэрцьфіналах сыграюць Германія — Аргенціна (17:00), Іспанія — Парагвай (21:30).
ЗП