Апошняя славянская зборная пакідае чэмпіянат

Источник материала:  
28.06.2010 18:56 — Новости Спорта

Апошняя славянская зборная пакідае чэмпіянат

Сенсацыйная зборная Славакіі пакідае мундыяль у Паўднёвай Афрыцы. На стадыі 1/8 фіналу каманда Уладзіміра Вайса саступіла галандцам.

У першым тайме гол забіў адзін з найлепшых гульцоў гэтага сезона Ар’ен Робен. Ён удала выйшаў на ўдарную пазіцыю і прабіў у блізкі кут.

Канец першага тайма і пачатак другога славакі не прапусцілі больш найперш дзякуючы намаганням варатара Мухі. Цяпер ясна за якія заслугі гэтага галкіпера купіў англійскі «Эвертан».

Славацкі бамбардзір Вітэк меў шанцы адыграцца, але мазаў з выгадных становішчаў. А вось Снайдэр свой момант не ўпусціў — 2:0.

Зборная Славакіі змагла адыграць толькі адзін мяч. За знос Якубкі пенальці рэалізаваў Вітэк — 2:1. Адразу пасля ўдару суддзя даў фінальны свісток.

Так матч і скончыўся. А 21:30 пачнецца гульня паміж зборнымі Бразіліі і Чылі. Там і вызначыцца супернік галандцаў па чвэрцьфінале.


ЗП

←Футбол. Борисовский «БАТЭ» второй тур кряду не может победить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика