Нямеччына – Англія – 4:1
27.06.2010 18:51
—
Новости Спорта
Зборная Нямеччыны (галоўны трэнер – Іяхім Лёў) разграміла зборную Англіі (галоўны трэнер – Фабіё Капела) ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе з лікам 4:1 і выйшла ў чвэрцьфінал.
nn.by
Немцы вялі ў ліку 2:0 (Клозэ, 20-я, Падольскі 32-я),
потым брытанцы змаглі скараціць лік (Апсан, 37),
а потым Лэмпард магутным ударам пад перакладзіну загнаў мяч у браму, але суддзя Хорхе Ларыёнда праспаў гэты момант і гол не залічыў.
Гэта быў ці не ключавы момант у сустрэчы. На перапынак каманды пайшлі з лікам 2:1.А ў другім тайме немцы двойчы падлавілі англічан на контатаках. Дубль на рахунку Томаса Мюлера (67-я, 70-я).
4:1.Пакуль нібыта грымнула чарговая сенсацыя чэмпіянату – Англія вылецела з чэмпіянату ў 1/8 фіналу. Букмекеры выводзілі брытанцаў мінімум у паўфінал, sports.ru паставіў на чэмпіёнства. Але тыя прагнозы рабіліся з увагі на 1-е месца брытанцаў у групе і выхад, у дадзеным выпадку, на Гану.
У чвэрцьфінале Нямеччына сустрэнецца з пераможцам матчу Аргенціна – Мексіка, які пачнецца ў нядзелю ў 21:30.nn.by