Чэмпіёны свету з Італіі едуць дадому
![]() |
Першы тайм сустрэчы Італія — Славакія выдаўся не самым яркім. Адзіным галявым ударам адзначыўся Вітэк. Італьянцы ж увогуле наперадзе не стварылі нічога путнага. Мяч у браму Яна Мухі мог трапіць толькі аднойчы, ды і тое пасля абрэзкі свайго ж абаронцы.
Пачатак другога тайму таксама не вылучаўся асаблівай актыўнасцю. Толькі аднойчы Шкрэтл вынес мяч з пустых варот пасля ўдару італьянскага гульца.
Затое які футбол пачаўся пасля другога славацкага мяча! Італьянцам ужо не было чаго губляць, таму яны дружна рынуліся ў атаку. Пры гэтым агалілі ўласныя тылы.
На 81‑ай хвілін Дзі Натале добра згуляў на адскоку, і размачыў славацкага брамніка. Апенінцы забілі яшчэ раз, але суддзя адмяніў гол праз афсайд.
Здавалася яшчэ крышачку і дзейсныя чэмпіёны свету такі змогуць адыграцца. Але Капунек, які за імгненне да гэтага з’явіўся на полі цудоўна выкарыстаў перадачу з аўту.
Але і тут італьянцы не склалі рук. Ужо ў дадатковы час у Квальярэлы атрымаўся цудоўны ўдар — 3:2. На гэтым дасягненні каманды Марчэла Ліпі абмежаваліся.Чэмпіёны свету едуць дадому, а вось славацкая зборная згуляе ў 1/8 фіналу.
У другім матчы групы Парагвай і Новая Зеландыя разыгралі нулявую нічыю. Становішча ў групе выглядае наступным чынам: Парагвай — 5 пунктаў, Славакія — 4, Новая Зеландыя — 3, Італія — 2.
А 21:30 пройдуць матчы Галандыя — Камерун, Данія — Японія. У другім матчы вырашыцца лёс яшчэ аднаго месца ў плэй‑оф. Галандцы ж ужо забраніравалі яго сабе.Зміцер Панкавец