Англія — Славенія — 1:0, ЗША — Алжыр — 1:0 + відэа
У сераду, 23 чэрвеня, на чэмпіянаце свету па футболе вызначыліся яшчэ двое ўдзельнікаў 1/8 фіналу — імі сталі зборныя ЗША і Англіі.
Так, падапечныя Фабіё Капэла перайгралі Славенію — 1:0 (Дэфо, 23‑я),Славенцы на 69-й хвіліне пасля трайнога ўдару па варотах мелі самы рэальны шанец зраўняць лік, але...
***
а зборная ЗША змагла вырваць перамогу ў Алжыра — 1:0.На першай дададзенай хвіліне другога тайма пераможную кропку паставіла галоўная зорка амерыканскай каманды Лэндан Донаван.
Пры тым, што суддзя не залічыў гол Клінта Дэмпсі.
***
Такім чынам: ЗША — 5 балаў (1 перамога, 2 нічыі, 0 паразаў, баланс мячоў 4—3), Англія — 5 (1, 2, 0, 2—1), Славенія — 4 (1, 1, 1, 3—3), Алжыр — 1 (0, 1, 2, 0—2).
У 1/8 фіналу выйшлі зборныя ЗША і Англіі, прычым амерыканцы занялі 1‑е месца ў групе за кошт большай колькасці забітых мячоў.
***
Сёння вечарам пройдуць матчы ў групе «D»
Нямеччына згуляе з Ганай, а Сербія з Аўстраліяй (21:30).Гана — 4, Нямеччына, Сербія — 3, Аўстралія — 1.
Адпаведна каманда, што зойме 1‑е месца ў гэтай групе, у 1/8 фіналу згуляе з Англіяй, а зборная, што зойме 2-е месца, са зборнай ЗША,
***
Нагадаем, што ў аўторак выначыліся дзве пары ўдзельнікаў 1/8 фіналу: Уругвай — Карэя (26 чэрвеня, 17:00), Аргенціна — Мексіка (27 чэрвеня, 21:30).
nn.by