Францыя ў пралёце
22.06.2010 19:36
—
Новости Спорта
У заключным туры групавога этапу французам абавязкова трэба было перамагаць Паўднёва‑Афрыканскую Рэспубліку. Пры гэтым спадзявацца, што Уругвай і Мексіка не разыграюць нічыю.
У прынцыпе, другая частка была выкананая.
Уругвай дзякуючы голу Суарэса атрымаў мінімальную перамогу над Мексікай.А вось Францыя з сваю задачу выканала на двойку. Каманда Раймона Даменека абсалютна нечакана саступіла гаспадарам турніру.
Яшчэ ў першым тайме Кхумалу і Мфела стварылі салідны задзел для сваёй зборнай.
Малуда змог адыграць адзін мяч, але на большае французскія футбалісты былі не ў стане.Францыя едзе дамоў. Спыняе барацьбу і каманда ПАР, бо рознасць мячоў у яе горшае, чым у мексіканцаў.
Становішча ў групе А: Уругвай — 7 пунктаў, Мексіка — 4, ПАР — 4, Францыя — 1.
Вечарам а 21:30 сустракаюцца Аргенціна — Грэцыя, Паўднёвая Карэя — Нігерыя.
Зміцер Панкавец