Партугалія — КНДР — 7:0
21.06.2010 16:46
—
Новости Спорта
Пасля адносна прыстойнай паразы ад бразільцаў (1:2) кіраўніцтва КНДР дазволіла трансляцыю матча з Партугаліяй у жывым эфіры. Напэўна, пра гэта рашэнне потым неаднаразова пашкадавалі.
Зміцер Панкавец
У пачатку матча карэйцы нават спрабавалі атакаваць. Але на 29‑ай хвіліне Мейрэлеш адкрыў лік.
А вось у другім тайме ў вароты беднага Ры Мен Гука залятала ўсё што ляцела. Партугальцы расстроілі футбалістаў КНДР аж сем разоў. Ціагу адзначыўся дублем, яшчэ па разу забілі Мейрэлеш, Сімау, Леідсан, Угу Алмейда, Крыштыяну Раналду.Партугальцам трэба было забіваць чым болей, бо для выхаду з групы, хутчэй за ўсё, будзе ўлічвацца рознасць забітых і прапушчаных мячоў.
У Пхеньяне футбалістаў сваёй зборнай пасля такога пройгрышу па галоўцы яўна не пагладзяць. Адзіны раз на чэмпіянаце свету КНДР удзельнічала ў 1966 годзе.
Тады ў чвэрцьфінале Карэя прайграла менавіта Партугаліі. Той пройгрыш каштаваў многім футбалістам нацыянальнай зборнай волі.
Зміцер Панкавец