«Тарпеда» Жодзіна — «Фюлкір» (Ісландыя), «Дняпро» Магілёў — «Лачы» (Албанія)

Источник материала:  
21.06.2010 14:17 — Новости Спорта
У панядзелак, следам за лёсаваннем кваліфікацыйных раўндаў Лігі чэмпіёнаў, прайшло лёсаванне 1 і 2 раўндаў футбольнай Лігі Еўропы.

Нагадаем, што беларускія прадстаўнікі ў ёй — жодзінскае «Тарпеда» і магілёўскі «Дняпро» — пачынаюць з першага раўнду. Мінскае «Дынама» — з другога.

Такім чынам:

«Тарпеда» згуляе з ісландскім «Фюлкірам» (Рэйк"явік).

Першы матч 1 ліпеня - у Жодзіне, матч - у адказ 8 ліпеня.

«Фюлкір» летась фінішаваў на 3-м месцы, клуб заснаваны ў 1967 г. Уладальнік Кубка краіны 2001, 2002 гадоў. У сёлетнім розыгрышы клуб ідзе на 9-м месцы, зрэшты, «Тарпеда» займае перадапошні радок у беларускім чэмпіянаце.

Магілёўскі «Дняпро» згуляе з албанскім клубам «Лачы» з аднайменнага горада.

Клуб быў заснаваны ў 1965 г., у першым албанскім дывізіёне выступае ад 1992 года, у 2006/2007 гадах гуляў у другой лізе, але хуценька вярнуўся ў эліту албанскага футбола.

Першы матч пройдзе 1 ліпеня - у Албаніі, матч у адказ - 8 ліпеня.


АГ

←Борисовский БАТЭ встретится в Лиге чемпионов с исландским "Хафнарфьордором"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика