Чарговая сенсацыя ЧС: Новая Зеландыя – Італія – 1:1

Источник материала:  
20.06.2010 19:03 — Новости Спорта
Зборная Новай Зеландыі стала творцам чарговай сенсацыі чэмпіянату свету па футболе, згуляўшы ўнічыю з дзейнымі чэмпіёнамі зборнай Італіі – 1:1.

Прычым «ківі» першымі павялі ў ліку, на 7-й хвіліне – і такой бяды, што з афсайду – забіў Шэйн Шмелц.

На 29-й Вічэнца Яквінта з пенальці лік зраўняў.

А потым новазеландцы мужна адбіваліся наступныя 60 хвілін матчу. І адбіліся!

А за тры хвіліны да канца сустрэчы наспяваючая сенсацыя ледзь не патроілася. Пасля ўдару Вуда мяч праскочыў у колькіх сантыметрах ад штангі. Такім чынам нічыя новазеландцаў з чэмпіёнамі свету – пакуль ці не галоўная сенсацыя чэмпіянату.

Сёння ў гэтай жа групе зборная Парагвая выйграла ў Славакіі – 2:0 (Вера, 27, Рыверас, 86).

Пасля 2-х тураў: Парагвай – 4, Італія, Новая Зеландыя – 2, Славакія – 1.

У апошнім туры ў чацвер гуляюць Новая Зеландыя – Парагвай, Італія – Славакія. Пачатак абодвух матчаў а 17-й.

А сёння, у 21:30, Бразілія – Кот д’Івуар.
nn.by

←Сборные Италии и Новой Зеландии сыграли вничью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика