Футбол. Чэмпіянат свету

Источник материала:  
Футбол. Чэмпіянат светуАргенціна ў 1/8, Францыя пакуе чамаданы? Зборная Грэцыі ў сваім другім матчы на чэмпіянаце свету па футболе ў ПАР перайграла каманду Нігерыі. Сустрэча завяршылася на карысць грэчаскіх футбалістаў. Першымі забілі нігерыйцы — на 14-й хвіліне вызначыўся Калу Учэ. У сярэдзіне першага тайма нігерыйцы засталіся ўдзесяцёх пасля таго, як чырвоную картку атрымаў Сані Кейта. Футбалісты зборнай Грэцыі здолелі ўвасобіць колькасную перавагу ў галы. На 44-й хвіліне Дзімітрыяс Салпінгідзіс аднавіў лік, а на 71-й хвіліне Васіліс Тарасідзіс прынёс сваёй зборнай перамогу.

Зборныя Аргенціны і Паўднёвай Карэі выходзілі на матч у рангу лідараў сваёй групы, абыграўшы на першым этапе каманды Нігерыі і Грэцыі. З першых хвілін аргенцінцы пайшлі наперад, не клапоцячыся пра абарону. І на 17-й хвіліне дасягнулі свайго: Месі зрабіў падачу са штрафнога, аднак мяч не даляцеў ні да аднаго з аргенцінскіх футбалістаў, паколькі яго ў свае вароты зрэзаў Парк Чу-Янг. Ужо на 33-й хвіліне лік, дзякуючы Ігуаіну, стаў 2:0 на карысць падапечных Марадоны. Пасля нападаючы адзначыўся яшчэ двума галамі, адзін з якіх быў забіты з яўнага офсайта, але залічаны арбітрам. Карэйцы скарацілі розніцу ў ліку, забіўшы мяч у першым тайме дзякуючы памылцы ў абароне суперніка.

А выступленне зборнай Францыі на чэмпіянаце свету балельшчыкі ўжо лічаць сур'ёзным правалам. Сустрэча гэтай каманды з мексіканцамі завяршылася пройгрышам 0:2. На 64-й хвіліне мексіканскі форвард Хав'ер Эрнандэс збег адзін на адзін з галкіперам зборнай Францыі Уга Льорысам і накіраваў мяч у сетку варот. Праз 14 хвілін 37-гадовы Куаўтэмок Бланка рэалізаваў пенальці і ўстанавіў канчатковы лік.

У ірландскіх піцэрыях помсцяць французам

Тым часам у знакамітай сетцы ірландскіх піцэрый падчас чэмпіянату свету па футболе праводзіцца спецыяльная акцыя, накіраваная супраць зборнай Францыі. Наведвальнікам бясплатна раздаюць піцы ў гонар кожнага гола ў вароты французаў. Такім чынам ірландцы помсцяць зборнай Францыі за несправядлівае паражэнне сваёй каманды ў стыкавым адборачным матчы чэмпіянату свету ў ПАР.

Футбалісты зборнай КНДР знайшліся

Італьянскія газета La Stampa западозрыла чатырох гульцоў зборнай Карэі ў тым, што яны ўцяклі з месца размяшчэння нацыянальнай каманды. Па невядомых прычынах яны адсутнічалі на трэніроўках паўночных карэйцаў. Квартэт гэтых гульцоў не прыбыў на стадыён сярод запасных зборнай КНДР на матчы з бразільцамі. На гэтай падставе La Stampa зрабіла выснову, што гульцы ўцяклі з мэтай прасіць палітычны прытулак у ПАР ці іншай краіне.

Аднак прадстаўнікі ФІФА паведамляюць, што гульцы знаходзяцца ў камандзе. Прадстаўнік ФІФА Гордан Уітсан заявіў: "Мінулым вечарам я сустракаўся з паўночнакарэйскай камандай і быў праінфармаваны аб тым, што ўсе гульцы знаходзяцца на месцы".

Кампанія па вырабе вувузел азалацілася

Больш за 5 мільёнаў еўра складае абарот невялікай паўднёваафрыканскай кампаніі, якая вырабляе пластыкавыя вувузелы. Паводле звестак нямецкага часопіса "Більд", гэтай фірме ўдалося прадаць ужо 800 тысяч гэтых музычных інструментаў.

У кампаніі па вытворчасці вувузел усяго шэсць супрацоўнікаў і працуе 9 станкоў, якія вырабляюць штодня 8,5 тыс. вувузел коштам ад 3 да 5 еўра кожная. "У першы год мы змаглі прадаць толькі тысячу штук. Але падчас чэмпіянату мы прадалі 800 тысяч", — расказаў уладальнік фірмы Нэйла ван Шэлвік. Адказваючы на пытанне, ці ёсць у яго сумленне, бо ўжо ўвесь свет аглух ад гэтай афрыканскай штуковіны, якая выдае больш шуму, чым самалёт, што ўзлятае, ван Шэлвік горда адказаў: "Гэта гукі футбола ў Афрыцы, і гэта ўжо стала традыцыяй. Так паказваюць тут людзі сваю любоў да спорту".

Падрыхтавала Алена КРАВЕЦ.

Двума радкамі

Учора ўдзень адбыліся вырашальныя для каманд груп D і C матчы (адпаведна): Германія — Сербія 0:1, Славенія — ЗША — 2:2.

←Экстрим напрокат

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика