Англія – Алжыр – 0:0
Reuters. |
Але толькі варта было паглядзець матч - ніякай сенсацыі нібы і няма. Англія нічога не паказала ў сённяшняй гульні. Руні, Лэмпард, Джэрард, пры канцы матчу выпушчаны Краўч нічога не паказалі.
Алжыр папросту не даў фаварытам чэмпіянату свету – сёй-той аддаваў падапечным Фабіё Капела калі не першае месца, то мінімум выхад у фінал – выйграць.
Нагадаем, што сёння ў гэтай жа групе зборныя Славеніі і ЗША згулялі ўнічыю – 2:2.
Пасля 2-х тураў: Славенія – 4, Англія, ЗША – 2, Алжыр – 1.
У апошнім 3-м туры, у наступную сераду, гуляюць Англія – Славенія, ЗША – Алжыр.
Пасля двух тураў фаварыты чэмпіянату свету маюць толькі 2 пункты і рызыкуюць не выйсці з групы. Каб выйсці ў плей-оф Англіі трэба мусова перамагаць Славеніі, а славянам, у сваю чаргу, ні ў якім разе нельга прайграваць, калі яны разлічваюць на наступны раўнд.
nn.by