Сербія — Нямеччына — 1:0

Источник материала:  
18.06.2010 16:41 — Новости Спорта
Досыць нечаканы вынік прынесла гульня зборных Сербіі і Нямеччыны. Балканская каманда атрымала мінімальную перамогу.

Пачатак матчу нічым асаблівым не запомніўся. Хіба што іспанскі арбітр Мальенка даваў папярэджанні і тым, і тым. Немцам у гэтым плане пашанцавала меней ужо на 37‑ай хвіліне гульні за другую жоўтую картку быў выдалены форвард Германіі Міраслаў Клозэ.

А праз хвіліну лік у гульні быў адкрыты. Ёванавіч лепш за астатніх зарыентаваўся ў штрафной Нямеччыны, і проста расстраляў Мануэля Ноера.

Каманда Яхіма Лёва кінулася і шанцы былі. У пачатку другога тайма Лукаш Падольскі запароў некалькі верных момантаў. А потым на дапамогу Германіі прыйшоў сербскі абаронца.

Неманья Відзіч у абсалютна бяскрыўднай сітуацыі сыграў рукой у сваёй штрафной. Суддзя быў бязлітасны — пенальці. Біць яго выклікаўся ўсё той жа Падольскі.

Але яму ў гэты вечар катастрафічна не шанцавала. Уладзімір Стойкавіч адбіў адзінаццаціметровы. Ён сапраўдны герой гэтага паядынку.

У канцы сустрэчы сербы былі бліжэй да таго, каб зрабіць лік большым, чым немцы, каб адыграцца.

Цяпер у групе D наступная сітуацыя: Гана — 3 пункты (1 гульня), Нямеччына, Сербія — 3 пункты (2 гульні), Аўстралія — 0 (1).

Таксама сёння будуць гуляць каманды групы С: а 17:00 сустрэнуцца Славенія — ЗША, а 21:30 — Англія — Алжыр.
Зміцер Панкавец

←Сборная Сербии одолела на чемпионате мира команду Германии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика