Першы хет‑трык чэмпіянату

Источник материала:  
17.06.2010 16:34 — Новости Спорта

Першы хет‑трык чэмпіянату
Аўтар хет-трыка Гансала Ігуаін (у цэнтры).

Аргенцінцы сустракаліся з Паўднёвай Карэя. У першым туры абедзве гэтыя каманды атрымалі перамогі. Лацінаамерыканцы адужалі Нігерыю, а Карэя — Грэцыю.

У гэтай гульні Аргенціне зноў атрымалася забіў хуткі гол. Прычым, адзначыўся футбаліст па прозвішчу Пак Чу Юн. Пасля падачы з флангу мяч трапіў у ягоную нагу і адляцеў у вароты — аўтагол.

Потым Ігуаін забіў галавой у блізкі вугал. Аднак ужо ў кампенсаваны час карэйцы намаганнямі Лі Чун Юн, які скарыстаўся шкалярскай памылка Дамічэлеса, адзін мяч адыгралі.

Другі тайм пачаўся з атак карэйцаў. Некалькі разоў яны былі блізкія да ўзяцця варот, але не шанцавала.

А потым слова ўзяў Месі. Першы ягоны ўдар адбіў Чон Сон Рэн, дабіванне прыйшлося ў штангу, але мяч удала адскочыў да Ігуаіна — 3:1.

Карэйцы не паспелі адысці ад шоку, як Агуэра закінуў мяч у штрафную ўсё таму ж Ігуаіну, і форвард «Рэала» аформіў хет‑трык.

А 17:00 сустрэнуцца Нігерыя і Грэцыя.

Калі пераможа Нігерыя, ці будзе нічыя, то Аргенціна стане першай камандай на чэмпіянаце, якая трапіць у 1/8 фінала.


Зміцер Панкавец

←Сборная Аргентины разгромила команду Южной Кореи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика