Не заплаціў падаткі — ажно 130 мільёнаў

Источник материала:  

У дачыненні да віцебскага індывідуальнага прадпрымальніка заведзена крымінальная справа за тое, што ён "зламысна на працягу некалькіх гадоў ухіліўся ад выплаты падаткаў, збораў" на агульную суму больш за 130 мільёнаў рублёў.

Як паведамілі "Звяздзе" ва Упраўленні дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, бізнэсмен займаўся аптовым гандлем. Каб зэканоміць на падатках, у адпаведныя дакументы і справаздачы заносіў фальшывыя звесткі. Заніжаў даходы ад рэалізацыі, уключаў дакументальна не пацверджаныя выдаткі на набыццё тавараў...

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

"Самі піце такое малако!"

Факты парушэння правілаў ажыццяўлення рознічнага гандлю выявілі спецыялісты Полацкага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці пры праверцы дзейнасці ААТ "Полацкі малочны камбінат".

Малако, кефір, маянэз, тэрмін ужывання якіх перавышаў магчымы ад 2 да 72 дзён, спрабавалі прадаць у крамах. Вінаватых прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

У ліку іншага кантралёры ўстанавілі, што дзяржаўная падтрымка, аказаная прадпрыемству ў выглядзе дзяржаўных пазык на агульную суму больш за 7,2 мільярда рублёў, вярталася нясвоечасова. І ў асноўным гэтыя грошы траціліся таварыствам на авансаванне сельскагаспадарчых арганізацый. Пры гэтым дапусцілі перавышэнне авансавання некаторых арганізацый за малако больш чым на адзін год уперад.

Праверкай таксама ўстаноўлена, што аўтапрадпрыемствам — філіялам малочнага прадпрыемства, не прытрымлівалася працоўнае заканадаўства, несвоечасова ажыццяўляўся разлік работнікаў за час працоўнага водпуску і пры звальненні.

За выяўленыя факты парушэння парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый прадпрыемства аштрафавалі на 5,7 тысячы еўра.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←ЧМ-2010. Глас народа. Яйца учат кур

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика