Кіраўнікі дыпмісій разам фанацелі падчас матчу Англія — ЗША ў адным з бараў Мінска + фота

Источник материала:  
14.06.2010 13:25 — Новости Спорта
12 чэрвеня наведнікі спартыўнага бара «Ямайка» ў Мінску ўважліва сачылі за трансляцыяй футбольнага матчу чэмпіянату свету паміж камандамі Англіі і ЗША.

За зборныя сваіх краін таксама балелі (хварэлі, заўзелі, перажывалі, фанацелі) кіраўнік пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску Розмары Томас і часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан. Сумесны прагляд гульні быў арганізаваны дыпмісіямі ЗША і Вялікабрытаніі ў Беларусі.

Пасля разам з іншымі заўзятарамі пілі піва і выказвалі свае эмоцыі падчас найбольш напружаных момантаў матчу.

Нагадаем, што зборныя згулялі ўнічыю з лікам 1:1.


БелаПАН

←В Бресте проходит этап Кубка Европы по бейсболу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика