Зборнай Беларусі на Кубку свету няма. За каго хварэць?

Источник материала:  

Чэмпіянат свету па футболе, які сёння распачаўся ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, ужо паспеў заняць розумы заўзятараў. Пакуль шанцы ва ўсіх камандаў роўныя, прыхільнікі гульні нумар адзін выказваюць свае меркаванні, хто з'яўляецца фаварытам і хто сёлета стане чэмпіёнам свету. Мы таксама папрасілі зрабіць прагноз на ПАР-2010 вядомых у свеце спорту асобаў.

Старшыня федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас заявіў, што фаварытам турніру з'яўляецца зборная Англіі.

заявіў, што фаварытам турніру з'яўляецца зборная Англіі.

— Складана штосьці прагназаваць, але я ўсё-такі стаўлю на Англію. Тым больш што нядаўна яны выйгралі чэмпіянат Еўропы, — падзяліўся старшыня федэрацыі падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай таварыскаму матчу зборных Беларусі і Швецыі.

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Бернд Штанге выказаў такое меркаванне:

выказаў такое меркаванне:

— Выйграе Іспанія. Упэўнены ў гэтым на 100 працэнтаў. У фінале яны адолеюць Аргенціну з лікам 1:0. Пераможны гол на 88-й хвіліне заб'е Фернанда Торэс.

Міхаіл Вергяенка, чэмпіён СССР у складзе мінскага "Дынама", намеснік старшыні федэрацыі футбола, таксама за Англію:

таксама за Англію:

— Я мяркую, што адна з афрыканскіх камандаў абавязкова зробіць сюрпрыз на Кубку свету. А ў прызёрах будуць Англія, Іспанія і Аргенціна. Асабіста я буду перажываць за нашага суперніка па адборачнай групе — зборную Англіі.

Сяргей Гурэнка хварэць плануе за італьянцаў — нядзіўна, бо ў кар'еры футбаліста былі італьянскія старонкі. Сюрпрызаў ён таксама чакае ад іспанцаў, а вось за зборнай Англіі будзе назіраць з цікавасцю — як зменіцца каманда ў руках Фабіа Капэла ў фінальнай частцы. У трэнерскі геній Марадоны Гурэнка не верыць. "Футбалісты ў камандзе добрыя, але шэраг трэнерскіх рашэнняў мне не падабаецца", — падзяліўся думкамі спецыяліст.

хварэць плануе за італьянцаў — нядзіўна, бо ў кар'еры футбаліста былі італьянскія старонкі. Сюрпрызаў ён таксама чакае ад іспанцаў, а вось за зборнай Англіі будзе назіраць з цікавасцю — як зменіцца каманда ў руках Фабіа Капэла ў фінальнай частцы. У трэнерскі геній Марадоны Гурэнка не верыць. "Футбалісты ў камандзе добрыя, але шэраг трэнерскіх рашэнняў мне не падабаецца", — падзяліўся думкамі спецыяліст.

Так мяркуюць людзі, для якіх футбол — прафесія. А вось ці ўдасца мундзіялю, фінальная частка якога ўключае 64 матчы, адцягнуць ад штодзённых заняткаў астатніх беларусаў — пытанне. Тым больш што сярод 32 камандаў зборнай Беларусі няма. За каго ж яшчэ хварэць?

Андрэй Арамнаў, алімпійскі чэмпіён, цяжкая атлетыка:

— Хутчэй за ўсё я не буду глядзець футбол. Нашай каманды там няма, хварэць няма за каго, правільна? Ну, толькі фінальны матч, магчыма, і гляну. Я не надта разбіраюся ў сусветным футболе, таму мне цяжка прадказаць, хто будзе змагацца ў фінале за чэмпіёнства.

Ігар Астапковіч, прызёр Алімпійскіх гульняў, старшы трэнер па штурханнях нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы:

— Футбол абавязкова пагляджу, асабліва фінальную частку. Хварэць буду за немцаў. А выйграюць аргенцінцы — так мне падказвае шостае пачуцце. Праўда, яно мяне толькі ў лёгкай атлетыцы не падводзіць, а ў футболе можа падвесці.

Вольга Барабаншчыкава, спявачка і тэлевядучая:

— Ну і задачку вы мне задалі... Калі шчыра, мне заўсёды цікава назіраць і хварэць за тыя каманды, дзе гуляюць мае знаёмыя. У ПАР жа нікога са знаёмых не будзе. Так што глядзець буду толькі выпадкова абраныя сустрэчы, дакладней тыя, якія будуць глядзець мае сябры — мужчыны ж не прапусцяць матч. А хварэю я ў такіх выпадках за прывабных футбалістаў. Мне падабаецца Крышціяну Раналду, вось за яго і буду перажываць.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

←Федерация экстремальных видов спорта появилась в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика