Ціхан і Дзевятоўскі апраўданыя?

Источник материала:  
10.06.2010 19:12 — Новости Спорта

Ціхан і Дзевятоўскі апраўданыя?
Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан.

Па звестках «Прессбола», сёння Спартыўны арбітражны суд (САS) вынес рашэнне на карысць беларускіх кідальнікаў молата Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана, якія аспрэчвалі рашэнне дысцыплінарнай камісіі МАК аб пазбаўленні іх медалёў пекінскай Алімпіяды‑2008 з‑за станоўчых допінг‑пробаў.

У верасні 2008 года забаронены прэпарат тэстастэрон знайшлі у беларускіх кідальнікаў молату, прызёраў гульняў Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана.

На Алімпіядзе Дзевятоўскі заваяваў срэбра, а Ціхан — бронзу.

Дзевятоўскі ў 2000‑2002 ужо адбываў дыскваліфікацыю за выкарыстанне забароненых прэпаратаў, таму яму пагражала пажыццёвая дыскваліфікацыя.


ЗП

←Спортивный арбитражный суд в Лозанне оправдал белорусских молотобойцев Ивана Тихона и Вадима Девятовского.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика