Мінскі стадыён "Трактар" рэканструююць

Источник материала:  
ArrayРэканструкцыя стадыёна "Трактар" у Мінску павінна распачацца сёлета. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 9 чэрвеня паведаміў выканаўца абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.Гэты праект планавалася ажыццявіць з прыцягненнем літоўскага інвестара ў 2007—2010 гадах, аднак з-за шэрагу прычын гэта не было рэалізавана.

Паводле слоў Ладуцькі, праект будзе ажыццёўлены з некаторымі карэктывамі, у прыватнасці не будзе ўзводзіцца новы стадыён. Сёлета будзе пачата будаўніцтва футбольнага поля з падагрэвам і поля са штучным пакрыццём, а таксама ўзвядзенне крытага спартыўнага манежа на 3 тыс. месцаў са штучным футбольным полем. Пазней побач са стадыёнам павінен з'явіцца гандлёва-забаўляльны комплекс плошчай 40 тыс. кв. м, два гатэлі на 400 нумароў і адміністрацыйны цэнтр плошчай да 10 тыс. кв. м.

Паводле ўзгаднення з інвестарам вясной 2011 года павінна быць распачата будаўніцтва гатэля на 150 нумароў. Мінгарвыканкам і кампанія-інвестар плануюць у хуткім часе падпісаць новы інвестыцыйны дагавор.

←Достижения белорусских спортсменов на зимней Паралимпиаде в этом году не обошли своим вниманием в Департаменте охраны Министерства Внутренних Дел.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика