Бернд Штанге: Чэмпіёнам свету будзе Іспанія
«У фінале Іспанія будзе гуляць супраць Аргенціны, і на 88‑й хвіліне Торэс заб’е мяч», — жартам выказаў меркаванне Штанге. На пытанне, ці ў стане Дыега Марадона вывесці Аргенціну ў фінал, нямецкі спецыяліст адказаў, што «такая каманда можа гуляць і без трэнера».
Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас ставіць на Англію.
«Але будзе нядрэнна, калі стартавы матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы‑2012 наша зборная правядзе супраць чэмпіёнаў свету французаў і выйграе», — сказаў Нявыглас.
Ён таксама паведаміў, што дэлегацыя БФФ, у якую ўвойдуць старшыня, генеральны дырэктар і начальнік міжнароднага ўпраўлення, 6 чэрвеня адправіцца ў ПАР на кангрэс ФІФА і нараду ў рамках УЕФА. Праграмай афіцыйных мерапрыемстваў прадугледжана наведванне стартавага матчу ПАР — Мексіка. У Паўднёвую Афрыку адправіцца і Бернд Штанге, які будзе сачыць за гульнёй французаў.
Дзмітры Уласаў, БелаПАН