Беларускія футбалісты перамаглі Паўднёвую Карэю ў таварыскім матчы

Источник материала:  
Беларускія футбалісты перамаглі Паўднёвую Карэю ў таварыскім матчыНацыянальная зборная Беларусі па футболе атрымала перамогу з лікам 1:0 над камандай Паўднёвай Карэі ў таварыскім матчы, які прайшоў 30 мая ў аўстрыйскім Куфштайне. Мяч на 54-й хвіліне забіў Сяргей Кісляк пасля паса Антона Пуцілы (абодва выступаюць у мінскім "Дынама").Склад беларускай зборнай: Амельчанка (Верамко, 46), Юрэвіч (Шытаў, 46), Мартыновіч, Сасноўскі (Д.Лянцэвіч, 89), Молаш, Кісляк, Амельянчук (капітан), Цігараў, Пуціла, Радзівонаў (Варанкоў, 76), Карніленка (Крывец, 46).

У рэйтынгу ФІФА Паўднёвая Карэя займае 47-е месца, Беларусь — 82-е.

27 мая ў Філахе (Аўстрыя) Беларусь згуляла ўнічыю 2:2 з Гандурасам (38-ы рэйтынг).

Паўднёвая Карэя і Гандурас з'яўляюцца ўдзельнікамі чэмпіянату свету ў ПАР.

2 чэрвеня ў Мінску каманда Бернда Штанге прыме шведаў. 31 мая галоўны трэнер беларускай зборнай мае намер сустрэцца з журналістамі.

←Штанге: Показали отличный результат в матчах с участниками чемпионата мира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика