Жаночая зборная па гандболе не здолела выйсці ў фінальную частку ЧЕ

Источник материала:  
31.05.2010 10:16 — Новости Спорта
Жаночая зборная Беларусі па гандболе не здолела выйсці ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы-2010.

30 мая ў Магілёве, у заключным матчы турніру ў 4-й адборачнай групе, падапечныя Канстанціна Шараварава выйгралі ў каманды Славеніі з лікам 31:30 (першы тайм — 16:16). Каб апярэдзіць славенак у выніковай табліцы і заняць другое прахадное месца, гаспадыням неабходна было перамагаць з розніцай дзесяць мячоў: першая сустрэча саперніц у Любляне завяршылася перамогай Славеніі — 30:21.

Выніковае становішча: Германія — 12 пунктаў (розніца мячоў 205-129), Славенія — 6 (163-162), Беларусь — 6 (166-176), Італія — 0 (137-204).


Дзмітры Уласаў, БелаПАН

←Рекламный ролик Nike на YouTube посмотрели 10 миллионов раз (Видео)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика