МАЛАДЗЕЧНА – ГОМЕЛЬ-2 - 1:0
31.05.2010
—
Новости Спорта
Дзмітры Касцюк. Ён жа Дзола. Гэты чалавек пахаваў надзею “Гомеля-2” паехаць з Маладзечна з адным ачком. Паехалі яны без ачкоў…
На першай дабаўленай да асноўнага часу хвіліне гол з пенальці забіў Дзмітры Касцюк. Госці ў сваёй штрафной пляцоўцы збілі нашага Міхаіла Лужынскага, і суддзя паставіў на «кропку».
Калі меркаваць увогуле па гульні, то побач з пераможнай адзінкай можна было б паставіць яшчэ такую самую. І гэта было б справядліва. Па гульні. Але рэалізацыя створаных момантаў у нас традыцыйна кульгае.
Поўны разбор матча, каментары і аналітыку чытайце на сайце rh.by у сераду з раніцы, а таксама ў папяровай версіі газеты ў пятніцу.
Аляксандр Грыхуцік (у цэнтры «зялёны») не даваў спакою гамяльчанам. Саша, пара забіваць!