Беларусь – Карэя – 1:0

Источник материала:  
30.05.2010 18:37 — Новости Спорта
Нацыянальная зборная Беларусі па футболе выйграла ў таварыскім матчы ў каманды Паўднёвай Карэі – 1:0 (Сяргей Кісляк, 53-я хвіліна). Матч прайшоў у нядзелю, 30 мая, у аўстрыйскім Куфштайне.

Зборная Паўднёвай Карэі - удзельніцу чэмпіянату свету па футболе, што стартуе 11 чэрвеня ў Паўднёвай Афрыцы. Карэйская зборная згуляе ў адной групе з камандамі Аргенціны, Нігерыі і Грэцыі.

Нагадаем, што ў чацвер, 27 мая, падапечныя Бернда Штанге тамсама ў Аўстрыі згулялі ўнічыю з яшчэ адным удзельнікам чэмпіянату свету зборнай Гандураса – 2:2.

2 чэрвеня (серада) зборная Беларусі ў Мінску правядзе таварыскі матч са зборнай Швецыі (пачатак у 20:30).

Шведы не прабіліся на чэмпіянат свету.

11 жніўня ў Каўнасе беларусы згуляюць з Літвой.

Адборачны турнір да чэмпіянату Еўропы – 2012 стартуе ў верасні.

Першы матч зборная Беларусі правядзе ў гасцях супраць Францыі (3 верасня). 7 верасня ў Мінску – матч з Румыніяй.


nn.by

←Хиддинк раскритиковал решение УЕФА

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика