Францыя атрымала Еўра-2016
Францыя выйграла барацьбу за права правесці чэмпіянат Еўропы па футболе 2016 года. Рашэнне пра гэта было прынята ўчора на пасяджэнні выканаўчага камітэта УЕФА ў Жэневе. Супернікамі Францыі ў барацьбе за Еўра-2016 былі Італія і Турцыя.
Заяўку Францыі на правядзенне турніру прадстаўлялі прэзідэнт краіны Нікаля Сарказі і былы капітан футбольнай зборнай Зінедзін Зідан. Францыя стане першай краінай, якая прыме чэмпіянат Еўропы па футболе ў трэці раз. Раней турнір праходзіў у гэтай краіне ў 1960 і 1984 гадах. У 2016 годзе чэмпіянат Еўропы працягнецца каля месяца, а 24 зборныя згуляюць у агульнай складанасці 51 матч.
зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандай ГандурасаФутбалісты зборнай Беларусі правялі 27 мая таварыскі матч супраць удзельніка чэмпіянату свету -2010 каманды Гандураса. У аўстрыйскім Філаху падапечныя Бернда Штанге згулялі ўнічыю — 2:2 (0:1).
Лік адкрыў паўабаронца лацінаамерыканскай дружыны Хуліо Сезар дэ Леон, які ўдачна выканаў штрафны ўдар на 24-й хвіліне матчу. Пасля перапынку на працягу трох хвілін Антон Пуціла — на 57-й і 60-й — забіў два мячы. Пасля гэтага гандураскі форвард Джорджы Велком аднавіў раўнавагу — 2:2. У нядзелю, 30 мая беларуская каманда сустрэнецца са зборнай Паўднёвай Карэі, якая таксама рыхтуецца прыняць старт на сусветным першынстве-2010 у ПАР. Пасля гэтага беларусы вернуцца ў Мінск, дзе 2 чэрвеня правядуць яшчэ адзін спарынг — з камандай Швецыі.
Ул. інф.