«Інтэр» выйграў Лігу чэмпіёнаў
Герой матчу Дыега Мліта.
Былы вучань і яго настаўнік.
Маўрыньё праз імгненне пасля голу, фота daylife.com
На 35-й і 70-й хвілінах вызначыўся аргенцінец, ці не галоўная зорка клуба Дыега Міліта.
Гэта трэці галоўны еўрапейскі трафей міланскага клуба (1964, 1965, 2010)
Цікава, што ў стартавым складзе не было ніводнага італьянца (такі вось аргенцінска-бразільска-галандска-румынска-македонска-ганска-камерунска-сербскі "інтэрнацыянал" + трэнер-партугалец). Праўда, пры канцы матчу Дыега Міліту замяніў італьянец Марка Матэрацы.
Такім чынам «Інтэр» сёлета пад кіраўніцтвам партугальца Жазэ Маўрынью заваяваў тры тытулы: стаў пераможцам чэмпіянату Італіі, кубка краіны і наймацнейшай камандай Еўропы.
Што да самога Жазэ Маўрынью, то ў 2004 годзе ён выйграў Лігу чэмпіёнаў разам з «Порту».
Віншуем беларускіх прыхільнікаў італьянскага клуба з бліскучым сезонам.
***
Барысаўскі БАТЭ браў удзел у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, але выбыў у 3-м раўндзе, прайграўшы па суме двух матчаў латвійскаму «Вентспілсу».
АГ