Расія — Нямеччына, Чэхія — Швецыя — вызначыліся паўфіналісты ЧС
21.05.2010 09:23
—
Новости Спорта
У чацвер, 20 мая, прайшлі чвэрцьфінальныя матчы на чэмпіянаце свету па хакіе ў Нямеччыне.
АГ
Зборная Расіі адпомсціла Канадзе за паразу на Алімпіядзе, выйграўшы 5:2.
Нямеччына перамагла Швейцарыю — 1:0,
Чэхія па булітах перамагла Фінляндыю — 2:1 (0:1, 0:0, 1:0, 0:0, 1:0), а Швецыя выйграла ў Даніі — 4:2.
Такім чынам у паўфіналах у суботу згуляюць: Чэхія — Швецыя, Расія — Нямеччына.
Фінал пройдзе ў нядзелю, 23 мая.
АГ