Фрыстайлісту Аляксею Грышыну прысуджана прэмія «Беларускі спартыўны Алімп»

Источник материала:  
19.05.2010 10:03 — Новости Спорта
Пра гэта паведаміла прэс‑служба прэзідэнта са спасылкай на ўказ ад 17 мая.

Прэмія прысуджана за «дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на міжнародных спаборніцтвах і заваяванне залатога медаля на ХХI зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года ў г.Ванкуверы (Канада), актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту».

На суісканне прэміі Грышына вылучыла 24 сакавіка сумесная калегія Міністэрства спорту і турызму і выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Акрамя таго, загадам Мінспорту ад 23 сакавіка спартсмену прызначана імянная прэзідэнцкая стыпендыя на перыяд з 25 лютага 2010 года (дня заваявання «золата») па 24 лютага 2014 года.

Яе месячны памер — 200 тарыфных ставак першага разраду, або 16,2 млн. рублёў у месяц (5,4 тыс. даляраў).

***

Прэмія «Беларускі спартыўны Алімп» была заснавана ў 2003 годзе. Яе першым уладальнікам у 2004 годзе стаў старшыня Паралімпійскага камітэта Алег Шэпель. У 2006 годзе прэмію атрымаў кідальнік молата Іван Ціхан, у 2007‑м — веласіпедыстка Наталля Цылінская, у 2008‑м — вяслярка Кацярына Карстэн, у 2009‑м — кідальніца молата Аксана Мянькова.

У 2005 годзе на прэмію вылучаўся трэнер алімпійскай чэмпіёнкі‑2004 Юліі Несцярэнкі (бег на 100 метраў) Віктар Ярашэвіч, але адпаведны ўказ так і не быў падпісаны.

Памер прэміі складае 350 базавых велічынь (12 млн. 250 тыс. рублёў, або 4,1 тыс. даляраў ЗША).


Дзмітры Уласаў, БелаПАН

←Победы белорусов в хоккее принесли по Br25 млн гродненской и новополоцкой хоккейным школам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика