19.05.2010 09:46
—
Новости Спорта
18 мая ў Філадэльфіі прайшоў другі матч фіналу Усходняй канферэнцыі НХЛ паміж «Манрэалем» і «Філадэльфіяй».
nn.by
«Канадыенс» прайгралі другі матч запар, гэтым разам з лікам 0:3 (0:1, 0:1, 0:1), і цяпер саступаюць у серыі 0:2.
Нагадаем, што ў першым матчы «Флаерз» папросту знішчылі квэбэкскі клуб — 6:0.
Сённяшні матч цікавы тым, што пасля дзесятка неправедзеных матчаў — напрыклад, цалкам серыі з «Пітсбургам» на пляцоўцы з’явіўся Сяргей Касціцын. Ён згуляў 4 хвіліны 57 секундаў. Андрэй Касціцын адгуляў 16 хвілін 55 секундаў.
Наступныя два матчы пройдуць у Манрэалі 20 і 22 мая. Серыя ідзе да чатырох перамог.
У фінале Заходняй канферэнцыі «Чыкага» таксама з лікам 2:0 вядзе ў «Сан‑Хасэ»
nn.by